2014-12-22 14:26:29

Святы Айцец заклікаў супрацоўнікаў Рымскай Курыі зрабіць рахунак сумлення


RealAudioMP3 22 снежня 2014 г. адбылася традыцыйная перадсвяточная сустрэча Святога Айца з працаўнікамі Рымскай Курыі. У сваёй прамове Пантыфік перасцярог перад хваробамі і спакусамі, якія існуюць як у Курыі так і сярод касцельнай іерархіі і хрысціян. Папа адзначыў, што Курыя паклікана заўсёды ўдасканальвацца і ўзрастаць ў еднасці, святасці і мудрасці, каб поўнасцю ажыццяўляць сваю місію. “Аднак яна, як кожнае цела, выстаўлена на рызуку розных хвароб, няспраўнасцяў і нямогласцяў”, - сказаў Пантыфік. Таму ён нагадаў некаторыя ўласцівыя “хваробы”, якія паслабляюць яе служэнне Пану і падрабязна пра іх расказаў. Папа прапанаваў свайго роду “ каталог” духоўных захворванняў, ад якіх пакутуе Курыя, пералічваючы сярод іх “хваробу саперніцтва”,”духоўную атрафію Альцгеймера” ці “шызафрэнію тых, хто жыве двайным жыццём”. Святы Айцец перасцярог супрацоўнікаў Рымскай Курыі, каб не пераўтвараліся ва ўладальнікаў, якія адчуваюць сябе вышэй за ўсіх іншых. “Гэта нарцысізм таго, хто пастаянна глядзіцца на самога сябе, хвароба, што мы сябе адчуваем несмяротнымі, імуннымі ці проста незаменнымі”, - перасцярог Папа.

Ён падзвергнуў крытыцы “хваробу экзістэнцыяльнай шызафрэніі” – так азначыўшы тых, хто жыве падвойным жыццём, гэта плён крывадушнасці, тыповы часта тым, хто пакідаючы сапраўднае душпастырскае служэнне, абмяжоўваецца бюрактарчычнымі дакументамі, губляючы такім чынам “кантакт з рэальнасцю”, з рэальнымі людзьмі і патрабуюць толькі ад іншых, але не ад самога сябе. Паводле Францішка такія людзі ствараюць свой “паралельны свет”, у якім яны занядбоўваюць усё, чаму навучыліся ад іншых і жывуць схаваным жыццём, часта распусным. “Для гэтага жудаснага захворвання патрэбна тэрміновае і абавязковае навяртанне”, - сказаў Святы Айцец.

Далей Францішак звяртаючыся да супрацоўнікаў Рымскай Курыі скрытыкаваў яшчэ хваробу тых, хто чэрпае карысці са свецкіх радасцяў і эксгібіцыянізму. Гэта выпадкі, калі супрацуоўнік пераўтварае сваё служэнне ва ўладу. “Гэта хвароба людзей, якія імкнуцца памнажаць сваю ўладу, і для гэтай мэты яны здольныя на паклёпы, ганьбу і дыскрэдытацыю іншых, нават у газетах і часопісах. Самазразумела, каб паказаць сябе больш здольнымі перад іншымі. “Таксама і гэта хвароба робіць шмат шкоды для чалавека, таму што прыводзіць людзей да апраўдвання выкарыстання любых сродкаў для дасягнення сваёй мэты, часта апрпаўдываючыся быццам справядлівасцю і празрыстасцю”, - падкрэсліў Папа.

Францішак адзначыў, што асоба святара можа спрычыняць шмат зла ў Касцёле. “Я аднойчы прачытаў пра тое, што святары падобныя да самалётаў, пра іх пішуць толькі тады, калі падаюць, але шматлікія святары лётаюць. Шмат хто крытыкуе іх, але нешматлікія моляцца за іх. “Гэта вельмі прыгожая фраза, але таксама і вельмі дакладная, таму што падкрэслівае важнасць і праніклівасць нашага святарскага служэння, і як шмат зла можа зрабіць Касцёлу адзін святар, які ўпадзе”, - сказаў Францішак. Ён яшчэ раз скрытыкаваў “грэх” пляткарства, пра якое ён ўжо раней часта гаварыў . Паводле Папы гэта хвароба баязлівых людзей, якія не маюць адвагі казаць прама, за тое абгаворваюць іншых з-за плячыма. “Давайце будзем сцерагчыся тэрарыстычнага пляткарства”, - заклікаў Пантыфік супрацоўнікаў Курыі.

Далей ён заклікаў іх не ствараць у сабе “малых груповак”, якія з’яўляюцца свайго роду ракам, які дзеліць Касцёл. “Таксама і гэта хвароба заўсёды пачынаецца добрымі манерамі, але з цягам часу яна знявольвае іх членаў, якія становяцца ракам і пагражаюць гармоніі цела і становяцца прычынай шматлікіх скандалаў, асабліва для нашых найбольш малых братоў”, - нагадаў Святы Айцец. Далей Пантыфік заклікаў прысутных на аўдыенцыі супрацоўнікаў Курыі да ўнутранага навяртання, а самую Курыю, якой рыхтуе рэформу, абвінаваціў у няспраўднасці і празмернай бюракратыі. “Курыя, якая не робіць самакрытыкі, не змяняецца і з’яўляецца неруховым целам”, - сказаў Святы Айцец.

На канец сваёй прамовы Папа пажадаў супрацоўнікам Рымскай Курыі, каб не гублялі духа радасці, поўнага гумару, каб былі заўсёды ветлівымі, спакойнымі, з энтузіязмам і радасцю выконвалі сваю працу, нават у скаданых сітуацыях.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.