2014-12-22 16:11:16

Папа да супрацоўнікаў Ватыкану: няхай Божае Нараджэнне не будзе нагодай для бескарыслівых падарункаў


RealAudioMP3 Няхай святы Божага Нараджэння ніколі не будуць святам спажывецтва і безкарыслівых падарункаў, але святам радасці, каб прывітаць Пана ў яслях і ў сваіх сэрцах, пажадаў папа Францішак супрацоўнікам Апостальскай Сталіцы і Губернатарата, з якімі сустрэўся 22 снежня 2014 г. ў зале Паўла VI. У сваёй прамове Пантыфік заклікаў, каб святы Калядаў сталі для іх“сапраўднай нагодай” залечыць усе свае раны,. Акрамя таго Святы Айцец запрасіў іх, каб выконвалі сваю працу “з энтузіязмам, з пакорай, з кампетэнтнасцю і з запалам душы”, якая ведае як дзякаваць Пану. “Пазбягайце зайздрасці, юрлівасці, нянавісці і адмоўных пачуццяў, якія знішчаюць ваш унутраны спакой”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што сапраўднае свята Калядаў – гэта свята беднасці Бога, Які прыняў постаць слугі, каб служыць іншым; Бога, які скрыты ў мудрых і разумных, які адкрыў сябе перад маленькімі, простымі і беднымі гэтага свету. “Які не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх”, - сказаў Папа.

Але свята Божага Нараджэння, паводле Пантыфіка, гэта, перад усім, свята спакою, якое прынёс Езус на зямлю. “Спакою, пра які мы павінны клапаціцца з энтузіязмам, каб сагрэць ледзяныя сэрцы іншых, каб заахвоціць душы, якія страцілі давер і асвятліць маркотныя вочы святлом аблічча Езуса”, - сказаў папа да працоўнікаў Ватыкану. Затым папрасіў прабачэння за свае і сваіх супрацоўнікаў памылкі і за “скандалы”, якія як ён сказаў – “вельмі баляць”.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.