2014-12-21 13:44:25

Рым: капліца ў адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў


RealAudioMP3 У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы, і ісці туды дзе збіраюцца людзі”. Яе інаўгурацыя адбылася 21 снежня 2014 г. Эўхарыстыяй, якую узначаліў віцэ-старшыня рымскай дыяцэзіяльнай службы па арганізацыі пілігрымак кс. прэлат Ліберыё Андрэата. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё святар прызнаўся, што існаванне капліцы ў гандлёвым цэнтры павінна нагадваць людзям, якія часта прысвячаюць цэлыя выходныя спажывецтву, пра тое, што нядзеля з’яўляецца днём Пана. Ён падкрэсліў, што жаданне аб душпастырскай працы ў гандлёвым цэнтры выказаў яго ўладальнік, які ужо паспрыяў пабудове маленькага касцёла побач з іншым сваім гандлёвым цэнтрам у Францыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.