21 снежня 2014 г.
апостальскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі, па просьбе папы Францішка, наведаў
рымскую турму “Рэбібія”, каб разам са зняволенымі цэлебраваць Эўхарыстыю і перадаць
ім падарункі ад Святога Айца з нагоды Божага Нараджэння. Іерарх урычыў ім маленькія
малітоўнікі з натхняючымі словамі Пантыфіка: “Калі малюся, Бог дыхае ў ва мне”. У
турме “Рэбібія” утрымліваюцца каля 2500 тыс. чалавек, з якіх 2100 мужчын і 350 жанчын
з 20 дзецьмі да трохгадовага ўзросту. 38% з іх – італьянцы. Многія са зняволеных з’яўляюцца
беднымі, хворымі і самотнымі. Арцыбіскуп Краеўскі наведвае турму “Рэбібія” у якасці
апостальскага элемазінарыя ў другі раз. Першы яго візіт быў прымеркаваны да Вялікадня.
Тады ён перадаў зняволеным, у якасці падарункаў ад Папы, кішэнныя Евангеллі.