2014-12-20 12:57:43

Папа прызначыў новых камерленга і віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла


RealAudioMP3 20 снежня 2014 г. папа Францішак прызначыў камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. На пасаду віцэ-камерленга быў прызначаны арцыбіскуп Джампьера Глодэр, кіраўнік Папскай Касцёльнай Акадэміі – установы ў якой праходзяць падрыхтоўку будучыя дыпламаты Апостальскай Сталіцы. Новапрызначаныя іерархі замянілі на пасадах камерленга і віцэ-камерленга кардынала Тарчызіа Бэртонэ і арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата.

Камерленга Святога Рымскага Касцёла здзяйсняе важныя функцыі падчас вакантнасці Пасаду св. Пятра. У яго абавязкі ўваходзіць пацвярджэнне смерці Папы і запячатанне папскіх апартаментаў да часу абрання новага Пантыфіка. Акрамя таго, ён нясе адказнасць за падрыхтоўку пахавання. У звычайны перыяд кардынал камерленга кіруе маёмасцю Касцёла, калі Пантыфік знаходзіцца ў падарожжах. Віцэ-камерленга з’яўзляецца яго бліжэйшым паплечнікам.








All the contents on this site are copyrighted ©.