2014-12-19 14:51:52

Святы Айцец: маліцца аб плённасці Касцёла


RealAudioMP3 Няхай Касцёл будзе маці, а не прадпрымальніцай, пажадаў папа Францішак падчас апошняй у гэтым годзе ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў з вернікамі ў ватыканскім Доме св. Марты 19 снежня 2014 г. У сваёй гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што Касцёл становіцца сапраўднай маці, калі адкрываецца на навізну Бога, на сілу Святога Духа. У сваю чаргу эгаізм, імкненне да ўлады, робяць Касцёл бясплодным, лічыць Папа. “Калі Касцёл пачынае думаць, што можа ўсё, што можа апанаваць сумленні людзей, можа ісці шляхам фарысеяў, садукеяў, шляхам крывадушнасці – тады Касцёл становіцца бесплодным”, - сказаў ён. Францішак пажадаў, каб надыходзячыя святы Божага Нараджэння ўчынілі Касцёл больш адкрытым на дары Бога, здольным нараджаць новых дзяцей, сапраўдным Касцёлам-Маці. “Вельмі часта я думаю, што Касцёл у некаторых месцах з’яўляецца больш прадпрымальніцай, чым маці”, - прызнаўся Святы Айцец і заклікаў вернікаў маліцца аб плённасці Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.