2014-12-19 12:48:09

Папа прыме ўдзел у інаўгарацыі святочных ясляў і ёлкі


RealAudioMP3 19 снежня 2014 г. папа Францішак асабіста прыме ўдзел у інаўгарацыі святочных ясляў і ёлкі. Цырымонія адбудзецца вечарам у прысутнасці шматлікіх вернікаў, ватыканскіх іерархаў, духавенства, а таксама прадстаўнікоў рэгіёнаў адкуль яны былі дастаўлены ў Ватыкан. Трацыйныя яслі, якія былі ўзведзены плошчы св. Пятра сёлета, прыбылі з Вероны. Кампазіцыя з амаль 20-цю тэракотавымі фігурамі ў поўны чалавечы рост называецца “Яслі ў оперы”. У ёй выкарыстана сцэнаграфія з оперы італьянскага кампазітара ХІХ ст. Гаэтана Даніцэці “Любоўны напой”. Інсталяцыя расцягнулася на 24 метры ў даўжыню, 12 метраў у шырыню, а яе вышыня дасягае 8 метраў.

70-гадовая святочная ёлка амаль 25-мятровай вышыні была дастаўлена ў Ватыкан з паўднёвага італьянскага рэгіёна Калабрыя, ужо другі раз у гісторыі. Калабрыя ахвяравала святочнае дрэва Пантыфіку ў 2006 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.