2014-12-17 12:52:55

Святы Айцец зацвердзіў канчатковы склад Камісіі па абароне непаўналетніх


RealAudioMP3 Папа прызначыў новых членаў ватыканскай Камісіі па абароне непаўналетніх і, такім чынам, зацвердзіў яе канчатковы склад. У яе ўвайшлі 17 асоб, якія прадстаўляюць усе кантыненты, на чале са старшынёй, кардыналам Шонам Патрыкам О’Мэлі з ЗША. Як заяўлялася раней, мэта такой шырокай геаграфііі – у забеспячэнні прадстаўніцтва розных сітуацый і культур. Трэба адзначыць, што ў склад новага ватыканскага органу не ўвайшлі асобы з Усходняй Еўропы, Цэнтральную прадстаўляе полька, прафесар Ганна Сухоцка, якая раней была прэм’ер-міністрам Польшчы і паслом Рэспублікі ў Ватыкане. Членамі Камісіі сталі як духоўныя, так і свецкія асобы з ЗША, Калумбіі, Францыі, Ірландыі, Філіпін, Вялікабрытаніі, Новай Зеландыі, Замбіі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Аўстраліі, Італіі, Аргентыны і Германіі.

Наступнае пленарнае пасяджэнне Камісіі па абароне непаўналетніх адбудзецца ў Ватыкане 6-8 лютага 2015 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.