2014-12-17 10:40:38

Прайшла апошняя агульная аўдыенцыя ў 2014 г.


RealAudioMP3 Агульная аўдыенцыя 17 снежня стала 43-й і апошняй у 2014 г. для папы Францішка. Прэфектура Папскага Дому распаўсюдзіла сёлета каля 1,2 млн. уваходных квіткоў для ўдзелу ў серадовых спатканнях з Пантыфікам. Да гэтай лічбы трэба дадаць вернікаў, якія спантанна прымалі ўдзел у іх, знаходзячыся на плошчы св. Пятра і за яе межамі. Самым шматлікім у 2014 г. стаў красавік, які сабраў на агульных аўдыенцыях разам 205 тыс. вернікаў. Жнівеньскія сустрэчы сталі самымі малаколькаснымі, на іх прыйшло 25 тыс. асоб. У сярэднім на спатканні са Святым Айцом кожную сераду збіралася каля 30 тыс. чалавек. Трэба адзначыць, што аўдыенцыі з удзелам Францішка за няпоўны 2013 г., бо першая пасля яго абрання прайшла 27 сакавіка, сабралі больш за 1,5 млн. вернікаў. Для параўнання, серадовыя сустрэчы з удзелам Бэнэдыкта XVI у 2012 г. наведала каля 500 тыс. асоб.

Папа Францішак правёў падчас свайго пантыфікату ўжо 73 агульных аўдыенцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.