2014-12-17 15:53:19

Ватыканскі кардынал наведае тэрыторыі, ахопленыя эпідэміяй Эболы


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы наведвае краіны Заходняй Афрыкі, якія ахоплены эпідэміяй Эболы. З 16 па 19 снежня 2014г. кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, знаходзіцца ў Сьера-Леонэ і Ліберыі, каб перадаць жыхарам гэтых краін пасланне надзеі і салідарнасці. Менавіта ў гэтых краінах, а таксама ў Гвінеі, захоўваецца самая складаная сітуацыя з прычыны эпідэміі Эболы. Ватыканскага кардынала, які сам родам з Гвінеі, суправаджае кс. Роберт Віціла, адказны ў дабрачыннай арганізацыі “Caritas Internationalis” за пытанні аховы здароўя.

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у заходнеафрыканскім рэгіёне зарэгістравана 18 тыс. інфіцыраваных вірусам Эболы. З пачатку эпідэміі памерла звыш 6,5 тыс. чалавек. У сувязі з эпідэміяй у Сьера-Леонэ забаранілі праводзіць усялякага роду мерапрыемствы, звязаныя з Божым Нараджэннем і Новым Годам. У Крызісным цэнтры па справах Эболы паведамілі, што ў святочныя дні на вуліцах з’явяцца спецыяльныя вайсковыя патрулі, якія гарантуюць, што “усе застануцца дома”. У Сьера-Леонэ большасць грамадзян з’яўляюцца мусульманамі, хрысціяне складаюць адну чвэрць насельніцтва. Тым не менш, такія святы, як Хрыстова Нараджэнне або Новы Год, звычайна адзначаюцца тут з вялікім размахам.







All the contents on this site are copyrighted ©.