2014-12-16 12:38:27

Святы Айцец заклікаў вернікаў прадставіць перад Богам поўны “спіс” сваіх грахоў


RealAudioMP3 Бог збаўляе “сэрца пакаяннае”, а той, хто не пакладае ў Ім надзеі, звяртае на сябе “асуджэнне”, сказаў папа Францішак 16 снежня 2014 г. у сваёй гаміліі на ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Пакора збаўляе чалавека ў вачах Бога, а пыха вядзе да паражэння, адзначыў ён. Пантыфік спаслаўся на фрагмент Евангелля пра двух сыноў, якіх бацька запрашае да працы ў вінаградніку. Адзін з іх пагаджаецца, але не ідзе, а другі адмаўляецца, але пазней змяняе сваё стаўленне і станоўча адказвае на прапанову. Езус звяртае гэту прыпавесць да старазапаветных першасвятароў, падкрэсліваючы, што яны мелі магчымасць пачуць голас Бога, але не адказалі на яго, таму Валадарства Нябеснае будзе аддадзена мытнікам. Скандал, выкліканы гэтым апошнім сцвярджэннем, адзначыў Францішак, ідэнтычны рэакцыі многіх сённяшніх хрысціян, якія лічаць сябе “чыстымі” толькі таму, што ходзяць на св. Імшу і прыступаюць да св. Камуніі. Але Бог патрабуе большага: пакаяння і пастаяннага навяртання.

Папа заклікаў вернікаў, сабраных у капліцы ватыканскага Дому св. Марты, да мужнасці адкрыць свае сэрцы Богу, і зрабіць гэта без астатку, прадстаўляючы перад Ім поўны “спіс” сваіх грахоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.