2014-12-15 13:23:23

Францішак сустрэўся з баснійскім палітыкам


RealAudioMP3 15 снежня 2014 г. Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з Драганам Човічам, харвацкім членам Калегіяльнага Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Пасля папскай аўдыенцыі палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Падчас сардэчных размоў увага была засяроджана на сітуацыі ў краіне, з асаблівым акцэнтам на дзейнасць Каталіцкага Касцёла. Было выказана задавальненне з нагоды добрых двухбаковых адносін, а таксама абмеркаваны некаторыя пытанні ў сувязі з ужываннем базавага пагаднення 2006 года, якое рэгулюе ўзаемаадносіны і супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай. Былі таксама разгледжаны розныя тэмы, звязаныя з рэгіянальнай і міжнароднай палітыкай.







All the contents on this site are copyrighted ©.