2014-12-15 11:29:00

Святы Айцец: не трэба рабіць дысцыпліну нечым святым


RealAudioMP3 Езус вучыць нас быць міласэрнымі да людзей. Той, хто не грунтуе свайго жыцця на Хрысце часта прытрымліваецца жорсткай знешняй дысцыпліны, але ўнутры крывадушны і апартуністычны, лічыць Папа. 15 снежня 2014 г. ён узначаліў св. Імшу ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Падставай для гаміліі Францішка стала пытанне першасвятароў да Езуса, якой уладай Ён здзяйсняе свае знакі. Гэта пытанне сведчыць аб “крывадушным сэрцы” гэтых людзей, якія не былі зацікаўлены ў праўдзе. Ім проста трэба было знайсці выхад са складанай для іх сітуацыі. Гэта былі асобы моцныя звонку, але вельмі слабыя ў сэрцы. Езус, наадварот, вучыць нас, што хрысціянін павінен мець моцнае сэрца. Пантыфік заклікаў вернікаў быць адкрытымі на бліжніх, не ўзводзіць дысцыпліну ў разрад нечага святога. Менавіта апошняе ён назваў драмай старазапаветных настаўнікаў закону. Зусім наадварот адбылося ў выпадку простых людзей – яны пайшлі за Езусам, таму што мелі “інстынкт веры”, звярнуў увагу Святы Айцец.

Папа скончыў сваю гамілію малітвай, у якой папрасіў у Бога ласкі мець сэрца простае, ззяючае Божай ісцінай, здольнае прабачаць, разумець, аказваць міласэрнасць і ніколі не асуджаць.







All the contents on this site are copyrighted ©.