15 снежня 2014 г.
у Ватыкане адбылася сустрэча паміж кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і Дзяржсакратаром
ЗША Джонам Кэры. Асноўнымі тэмамі сталі: сітуацыя на Блізкім Усходзе і намаганні ЗША
пазбегнуць эскалацыі напружанасці і выбуху насілля ў рэгіёне, а таксама садзейнічанне
аднаўленню перамоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Падчас спаткання была выказана
прыхільнасць Злучаных Штатаў да закрыцця турмы ў Гуантанама і ўвага Святога Пасада
да пошуку адпаведных гуманітарных рашэнняў для зняволеных. Кардынал Паралін і Дзяржсакратар
Кэры закранулі таксама пытанні сітуацыі ва Украіне і яе перспектыў, а таксама надзвычайнай
сітуацыі ў сувязі з успышкай эпідэміі Эбола.