2014-12-14 13:01:30

Францішак сустрэнецца з цыганамі


RealAudioMP3 14 снежня 2014 г. вечарам папа Францішак наведае чарговую парафію, размешчаную на ўскраіне Рыма, якая носіць тытул св. Юзафа (San Giuseppe all’Aurelio). Пантыфік сустрэцца там з групай цыган, пра якіх клапоціцца мясцовая супольнасць. Запланавана таксама сустрэча з бацькамі новаахрышчаных дзяцей, з душпастырамі, дзецьмі, якія наведваюць катэхезу і хворымі. Акрамя таго, Святы Айцец паспавядае некалькіх вернікаў, а затым узначаліць Эўхарыстыю. Гэта будзе восьмы візіт Францішка ў рымскую парафію.







All the contents on this site are copyrighted ©.