2014-12-14 12:41:00

У Ватыкане раздалі “Папскі малітоўнік”


RealAudioMP3 Папа Францішак 14 снежня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” благаславіў, згодна з даўняй традыцыяй, фігуркі нованароджанага Езуса, якія вернікі прынеслі з сабой на плошчу св. Пятра і якія будуць пазней пакладзены ў святочныя яслі. Прысутныя на ватыканскай плошчы атрымалі таксама спецыяльны падарунак ад Святога Айца – малітоўнік, складзены Апостальскай элемазінарыяй. Ватыканскае выдавецтва падрыхтавала 50 тыс. асобнікаў.

“Папскі малітоўнік” уяўляе сабой невялікую кніжку, у якую ўвайшлі штодзённыя малітвы. Уступнае слова напісаў сам папа Францішак. Ён сабраў у сабе вядомыя, кароткі і лёгкія для запамінання малітвы ў розных патрэбах і ў канкрэтных сітуацыях: за родных і блізкіх, перад споведдзю і Святой Камуніяй, малітвы бацькоў за дзяцей, для мужа і жонкі, супраць сіл цемры. Адрасатамі, як паведамілі яго выдаўцы, з’яўляюцца: дарослыя і дзеці, маладыя і старыя, хворыя і здаровыя, радасныя і сумныя.

Ватыканскае выдавецтва плануе распаўсюджваць малітоўнік таксама праз кнігарні па невялікім кошце.







All the contents on this site are copyrighted ©.