2014-12-13 11:32:10

Францішак сустрэўся з лідэрамі “Арміі збаўлення”


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў “гарачае жаданне”, каб католікі разам з іншымі хрысціянамі працягвалі сведчыць аб Хрысце і Евангеллі ў свеце, які вельмі патрэбуе Божай міласэрнасці. Ён сказаў гэта 12 снежня 2014 г. у Ватыкане падчас сустрэчы з прадстаўнікамі “Арміі збаўлення”. Гэта пратэстанцкая супольнасць, арганізаваная на ваенны манер, вядома сваёй дабрачыннай дзейнасцю ва ўсім свеце. Папа запэўніў, што добра знаёмы з працай “Арміі”, з якоё ён сустрэўся яшчэ ў дзяцінстве. Ён адзначыў, што адрозненні паміж католікамі і членамі супольнасці “у тэалагічных і эклезіялагічных пытаннях не павінны быць перашкодай для агульнай любові да Бога і бліжняга, якая можа быць стымулам для сур’ёзных намаганняў па аднаўленні годнасці тых, хто жыве на задворках грамадства”.

“Я малюся, каб у сучасным свеце, усе вучні Хрыста маглі ўносіць свой уклад з той жа перакананасцю і дынамізмам, якія дэманструе “Армія збаўлення”, выконваючы сваё пабожнае і паважанае служэнне”, - сказаў папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.