2014-12-13 12:53:21

Святы Айцец: няма лепшага спосабу абвяшчэння Евангелля, як дапамога бедным


RealAudioMP3 Францішак прызнаўся, што вельмі цэніць працу на карысць бедных, бяздомных і адкінутых грамадствам. 13 снежня 2014 г. ён сустрэўся з членамі каталіцкай дабрачыннай ініцыятывы з Францыі “Foyer Notre Dame des Sansabri”. Яе заснавальнік, Габрыэль Росэт, “чуў крык бедных і быў узрушаны пакутамі іншых людзей”, на што даў свой велікадушны адказ, адзначыў Папа. Гэты крык, дадаў ён, ні што іншае, як вокліч церпячага Хрыста. “Бедныя евангелізуюць нас пастаянна, яны, таямнічым чынам, маюць зносіны з мудрасцю Бога”, - сказаў Пантыфік. Гэты свет, на яго думку, тэрмінова патрабуе сведчання Божай міласэрнасці, паколькі сёння чалавек часта прызнаецца бескарысным. Бог, наадварот, заўсёды паважае чалавечую годнасць і высакароднасць. Кожная асоба займае асаблівае месца ў Яго сэрцы.

Святы Айцец падзякаваў французскім дабрачынцам за сведчанне міласэрнасці, што праяўляецца ў шматлікіх простых, але канкрэтных жэстах, з дапамогай якіх лечацца людзкія пакуты, даецца новая надзея і аднаўляецца годнасць. “Няма больш прыгожага спосабу абвяшчаць сёння ўсяму свету радасць Евангелля”, - лічыць Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.