2014-12-11 10:32:03

Францішак атрымаў запрашэнне наведаць “EXPO 2017” у Казахстане


RealAudioMP3 Папа Францішак атрымаў запрашэнне наведаць міжнародную выставу “EXPO 2017”, якая продзе ў сталіцы Казахстана Астане. Запрашэнне ад імя Прэзідэнта гэтай краіны Нурсултана Назарбаева 10 снежня 2014 г. уручыў кардыналу Дзяржсакратару Пьетра Параліну камісар форума, першы намеснік міністра замежных спраў Казахстана Рапіль Жошыбаеў, паведамляе са спасылкай на МЗС рэспублікі агенцтва “Інтерфакс”. У сваю чаргу, кардынал Паралін выказаў зацікаўленасць ва ўдзеле Святога Пасаду ў “EXPO 2017” і прапанаваў арганізаваць у яе рамках выставу “Антлантычнага кодэкса” – манускрыпту Леанарда да Вінчы, у якім утрымліваюцца яго запісы і чарцяжы на розныя тэмы: аэрадынамікі, зброі, музычных інструментаў, матэматыкі, батанікі і інш.








All the contents on this site are copyrighted ©.