2014-12-09 14:10:10

Апублікаваны Падрыхтоўчы дакумент наступнага Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 Заключная справаздача Сінода Біскупаў (Relatio Synodi) з кастрычніцкай ІІІ надзвычайнай асамблеі і анкета, якая складаецца з 46 падрабязных пытанняў на тэму яе зместу, складаюць Падрыхтоўчы дакумент (Lineamenta) наступнага Сінода Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане восенню 2015 г. Апытальнік адкрывае ўступнае пытанне аб тым, ці “апісанне рэальнасці сям’і, якое змяшчаецца ў Заключнай справаздачы адпавядае таму, што заўважаецца ў сённяшнім Касцёле і грамадстве”, і якія яшчэ аспекты маглі б быць уключаны ў яе. 46 пытанняў падзелены на тры часткі, адпаведна структуры зместу “Relatio Synodi”.

“Lineamenta”, апублікаваныя 9 снежня 2014 г. па-італьянску, былі ў перакладзе на іншыя мовы разасланы епіскапатам ва ўсім свеце, сінодам Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, канферэнцыям вышэйшых настаяцеляў манаскіх супольнасцяў і дыкастэрыям Рымскай курыі. Яны павінны дапамагчы абраць адпаведныя спосабы прыняцця і паглыблення Заключнай справаздачы для правядзення “шырокай кансультацыі на тэму сям’і згодна з напрамкамі і духам сінадальнага працэсу”, заявіў генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнцы Балдзісэры.

Вынікі апытання павінны быць накіраваны ў Генеральны сакратарыят Сінода да 15 красавіка 2015 г., каб яны маглі быць выкарыстаны для падрыхтоўкі “Instrumentum Laboris”, якое плануецца апублікаваць да лета 2015 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.