Пантыфік зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў
6 снежня 2014 г. папа
Францішак зацвердзіў шэраг беатыфікацыйных дэкрэтаў падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі
па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата. Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў
здзейсненых праз заступніцтва французскай законніцы Жанны Эміліі дэ Вільнёў, заснавальніцы
Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця; законніцы Марыі Альфонсіны Даніл Гаттас,
заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшага Ружанца, якая нарадзілася ў Іерусаліме;
і законніцы Марыі ад Укрыжаванага Езуса з Ордэна Босых Кармелітаў, якая нарадзілася
ў Галілеі.
Таксама Пантыфік зацвердзіў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў
італьянскай законніцы Франчэскі Прэсціджакама, заснавальніцы Інстытута сясцёр Святога
Уцелаўлёнага Слова; іспанскай законніцы Марыі Сэкуэр Гая, заснавальніцы Ордэна Сясцёр
Апосталак Укрыжаванага Хрыста; чэшскай законніцы Адальбэрты Гасмандовай, якая памерла
ў 1988 г.; іспанкі Прасэдэ Фернандэс Гарсія, свецкай верніцы, маці сям’і, якая належала
да Трэцяга ордэна св. Дамініка, і свецкай верніцы, маці сям’і Елізабеты Таска з італьнскага
рэгіёну Венета.