2014-12-06 14:06:11

Папа спачывае ў сувязі са смерцю каралевы-удавы Бельгіі


RealAudioMP3 Святы Айцец спачувае ў сувязі са смерцю каралевы-удавы Бельгіі Фабіёлы. У спецыяльнай тэлеграме на імя караля Філіпа Папа выказваў усёй каралеўскай сям’і, ураду і бельгійскаму народу свае шчырыя спачуванні. Ён пацвердзіў, што ўзносіць свае гарачыя малітвы за спачылаю каралеву і просіць у Бога надзеі для ўсіх, хто смуткуе з прычыны яе смерці. Каралева-удава Бельгіі Фабіёла памерла ў пятніцу, 5 снежня 2014 г., ва ўзросце 86 гадоў. Яна была жонкай караля Бельгіі Бодуэна I, памерлага ў 1993 г. У іх не было дзяцей, таму пасля смерці караля трон атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Альберт. У 2013 г. ён адрокся ад трону на карысць свайго старэйшага сына.







All the contents on this site are copyrighted ©.