2014-12-04 14:46:01

Пантыфік і Прэзідэнт Мазамбіка абмеркавалі праблемы барацьбы з беднасцю


RealAudioMP3 4 снежня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Мазамбіка Арманда Эміліа Гебуза, якія затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і падсакратаром па адносінах з дзяржавамі кс. прэлатам Антуанам Камільеры. Падчас перамоваў, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, адзначаліся існуючыя добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Мазамбікам. У гэтым кантэксце асаблівым чынам падкрэсліваўся ўклад Каталіцкага Касцёла ў развіццё краіны праз дзейнасць яго адукацыйных і медыцынскіх структур, а таксама яго важная роля ў спрыянні міру і нацыянальнаму прымірэнню. Не засталіся па-за ўвагай і некаторыя рэгіянальныя выклікі, напрыклад, неабходнасць раззбраення, барацьбы з беднасцю і сацыяльнай няроўнасцю, гаворыцца ў спецыянальным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.