2014-12-04 10:52:06

На плошчы св. Пятра ў Ватыкане пачалася ўстаноўка ясляў і ёлкі


RealAudioMP3 На плошчы св. Пятра пачалося ўзвядзенне ясляў да ўрачыстасці Божага Нараджэння і ўстаноўка святочнай ёлкі, якая сёлета прыбыла ў Ватыкан з італьянскага рэгіёну Калабрыя. Іх урачыстая інаўгурацыя адбудзецца напярэдадні ўрачыстасці Божага Нараджэння – 19 снежня 2014 г. Вышыня 70-гадовага дрэва 25,5 метраў. Устаноўкай займаецца дэпартамент тэхнічнай службы губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Калабрыя ўжо ахвяравала святочнае дрэва Пантыфіку – у 2006 г.

Трэба нагадаць, што традыцыю ўстанаўліваць ёлку на плошчы св. Пятра ўвёў у 1982 г. св. Ян Павел ІІ. Папа заўсёды атрымоўвае яе ў падарунак з нейкай краіны. Так, напрыклад, год таму святочнае дрэва прыбыло з нямецка-чэшскай мяжы.







All the contents on this site are copyrighted ©.