2014-12-03 15:20:51

Касцёл і англійская паліцыя аб’ядналіся супраць гандлю людзьмі


RealAudioMP3 5-6 снежня 2014 г. у Лондане пройдзе ІІ Міжнародная канферэнцыя на тэму барацьбы з гандлем людзьмі, у якой прымуць удзел члены так званай “Групы св. Марты” – аб’яднання афіцэраў паліцыі, экспертаў і духавенства з розных краін свету, задзейнічаных у барацьбе з сучасным рабствам. Яны абмяркуюць супольныя стратэгіі супрацьдзеяння гэтаму феномену і магчымасці аказання дапамогі яго ахвярам і іх рэінтэграцыі ў грамадства. Ініцыятарам форума выступіла Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса, лонданская паліцыя і дэпартамент ураду Вялікабрытаніі, адказны за міграцыйны кантроль, бяспеку і парадак.

“Група св. Марты” абавязана сваёй назвай аднайменнаму дому ў Ватыкане, дзе зараз пражывае папа Францішак. Тут у красавіку 2014 г. праходзіла сустрэча ўдзельнікаў І Міжнароднай канферэнцыі на тэму барацьбы з гандлем людзьмі са Святым Айцом. Тады Францішак назваў гандль людзьмі і рабства “адкрытымі ранамі на целе сучаснага грамадства” і “злачынствамі супраць чалавечнасці”.

Паводле ацэнак Міжнароднай арганізацыі працы, гадавы прыбытак рынку “сучаснага рабства” складае 32 млрд. долараў. Амаль 2,5 млн. чалавек ва ўсім свеце ўжо сталі ахвярамі гандлю людзьмі.








All the contents on this site are copyrighted ©.