2014-12-02 12:20:55

Францішак: Божую таямніцу трэба адкрываць на каленях


RealAudioMP3 Той, хто хоча пазнаць таямніцу Бога, павінен рабіць гэта стоячы на каленях, таму што Бог адкрывае сябе пакорным сэрцам, лічыць Святы Айцец. Ён узначаліў 2 снежня 2014 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Вочы беднага больш здольныя бачыць Хрыста, а праз Яго, разпазнаць аблічча Бога, сказаў Папа і дадаў, што той, хто сцвярджае, што пазнае гэту таямніцу праз здольнасці свайго розуму, ніколі не зробіць гэтага не стаўшы спачатку на “калені”. Францішак сканцэнтраваў сваю гамілію на разважанні евангельскага фрагменту, у якім Езус дзякуе Айцу за тое, што “утоіў” вялікія рэчы “ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям” (Лк 10, 21), здольным прыняць Яго аб’яўленне. Беднасць, паводле Пантыфіка, з’яўляецца “ганаровым пасагам”, які адчыняе дзверы ў таямніцу Бога. Ён у чарговы раз заклікаў займацца “тэалогіяй на каленях” і адкрываць Божую таямніцу праз таямніцу прыніжэння Хрыста.

Папа запрасіў вернікаў падчас Адвэнту набліжацца да гэтай таямніцы ідучы шляхам пакоры, лагоднасці, беднасці і спачування да грэшнікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.