2014-12-02 15:36:03

Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: сапраўдная тэалогія неаддзельная ад душпастырства


RealAudioMP3 Аб цеснай сувязі дактрыны і душпастырства нагадаў кардынал Герхард Людвіг Мюлер, адкрываючы пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Любы падзел тэорыі ад практыкі веры будзе тонкай, але сур’ёзнай хрысталагічнай ерассю, сказаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, які таксама з’яўляецца старшынёй Камісіі. Ён супрацьставіўся ўспрыняццю тэалогіі як галіны, аддзеленай ад жыцця вернікаў. Гэта не сапраўдная тэалогія. У сапраўднай тэалогіі разуменне веры ніколі не аддзяляецца або супрацьпастаўляецца душпастырству або досведу веры. Тэалогія заўсёды мае глыбокае душпастырскае вымярэнне, сказаў кардынал Мюлер.

Ён таксама адзначыў, што, на думку Айцоў Касцёла, тэалогія заўсёды нараджаецца з літургіі, адарацыі таямніцы Бога і сузірання Слова, якое сталася целам. Ён нагадаў пра асаблівую адказнасць тэолагаў. Хрысціянская вера не з’яўляецца ірацыянальным досведам, таму тэолагі пакліканы быць захавальнікамі і праваднікамі рацыянальнасці веры. У хрысталагічным пасярэдніцтве Бог дае сябе нашаму розуму, у тым ліку і ў рацыянальнасці свайго сама-аб’яўлення, сказаў кардынал Мюлер на адкрыцці сесіі Міжнароднай тэалагічнай камісіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.