2014-12-02 11:42:02

Кардынал Бэртонэ адзначае 80-гадовы юбілей


RealAudioMP3 Былы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы і цяперашні камерленг Каталіцкага Касцёла, кардынал Тарчызіо Бэртонэ 2 снежня 2014 г. святкуе свой 80-гадовы юбілей і з гэтым днём губляе права на ўдзел у наступным канклаве. 1 снежня 2014 г. яго прыняў на аўдыенцыі папа Францішак. Іерарха, які ў той час быў арцыбіскупам Генуі, 15 верасня 2006 г. прызначыў Дзяржаўным сакратаром Бэнэдыкт XVI. Ён жа надаў італьянскаму кардыналу 4 красавіка 2007 г. тытул камерленга. 31 жніўня 2013 г. папа Францішак адправіў тады 78-гадовага пурпурата ў адстаўку з пасады Дзяржсакратара і прызначыў у якасці яго пераемніка кардынала Пьетра Параліна.

Кардынал Бэртонэ ведае не толькі італьянскую, але і французскую, нямецкую, партугальскую і іспанскую мовы. У іерарха ёсць даволі своеасаблівае хобі, ён збірае батлейкі з усяго свету. Яго асабістая калекцыя налічвае 60 экспанатаў.

У 2008 г. кардынал Бэртонэ ў якасці Дзяржсакратара наведаў Беларусь з афіцыйным візітам.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 209 членаў, з якіх 112 з 52 краін маюць права голасу на канклаве.







All the contents on this site are copyrighted ©.