2014-12-01 14:54:13

Пантыфік да швейцарскіх біскупаў: Касцёл – гэта не адна з няўрадавых арганізацый


RealAudioMP3 1 снежня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” групу швейцарскіх біскупаў. Пантыфік уручыў ім тэкст сваёй загадзя прыгатаванай прамовы, а затым паразмаўляў сам на сам з кожным з іерархаў. У сваім пасланні Святы Айцец адзначыў важнасць захавання “жывой веры ва Увасрослага Хрыста” без якой старажытныя “цудоўныя касцёлы і манастыры” паступова пераўтворацца ў музеі; усе “хвалебныя ініцыятывы і структуры згубяць сваю душу застаўляючы толькі пустыя асяродкі і пакінутых людзей”.

Папа станоўча адзначыў арганізацыю супрацоўніцтва паміж святарамі і свецкімі вернікамі ў Швецарыі. Дзейнасць свецкіх у Касцёле, як штатных так і валанцёраў, спрыяе жыццю парафій і структур, падкрэсліў Пантыфік. Ён заахвоціў іерархаў працягваць выхаванне ахрышчаных, адносна праўдаў веры, літургічнага, парафіяльнага, грамадскага жыцця і з увагай падбіраць персанал.

Іншы аспект на які звярнуў увагу Пантыфік, тычыўся кантактаў з прадстаўнікамі іншых культур, рэлігій і канфесій. Францішак заклікаў швейцарскіх біскупаў моцна трымацца каталіцкай ідэнтычнасці і не хаваць яе скарбаў, напрыклад датычных разумення Эўхарыстыі. Школьнае навучанне таксама павінна ўлічваць асаблівасці кожнай з канфесій, падкрэсліў ён.

Святы Айцец адзначыў неабходнасць яснага выказвання адносна праблем грамадства і нагадаў пра сацыяльнае вымярэнне Евангелля. Пры гэтым Пантыфік заклікаў даступна прадстаўляць Добрую Навіну ва ўсёй яе поўні, не хаваючы тых ці іншых аспектаў, каб дапамагаць адкрыць сэнс жыцця змучаным штодзённымі клопатамі або тым, хто аддаліліся ад Касцёла. “Сведчанне хрысціян і парафій можа па-сапраўднаму асвяціць іх шлях і падтрымаць у пошуку шчасця. Такім чынам Касцёл у Швейцарыі можа быць па-сапраўднаму самім сабой, Целам Хрыста і Народам Божым, а не толькі цудоўнай арганізацыяй, іншай няўрадавай структурай”, адзначыў папа Францішак.

У епіскапат Швейцарыі ўваходзяць трынацць іерархаў. Католікі складаюць большасць насельніцтва гэтай краіны – каля 40%. Іншымі буйнымі рэлігійнымі супольнасцямі тут з’яўляюцца пратэстанская і мусульманская.








All the contents on this site are copyrighted ©.