2014-11-30 15:02:08

Папа да кансэкраваных асобаў: жыць уласцівымі Евангеллю жэстамі


RealAudioMP3 30 лістапала 2014 г. у Каталіцкім Касцёле пачаўся Год кансэкраванага жыцця, які працягнецца да 2 лютага 2016 г. З гэтай нагоды у ватыканскай базыліцы св. Пятра прайшла ўрачыстая Эўхарыстыя, якую ўзначаліў прэфект Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця кардынал Жуан Браз дэ Авіс. Літургіі папярэднічала малітоўнае чуванне ў рымскай базыліцы Санта Марыя Маджорэ, падчас якога папа Францішак звярнуўся да кансэкраваных асобаў з відэапасланнем. “Абудзіце свет!”, чарговы раз заклікаў Святы Айцец. Ён падзякаваў Богу за каштоўны дар кансэкраванага жыцця і пажадаў, каб наступны год быў прысвечаны менавіта адкрыццю яго каштоўнасці. Пантыфік заклікаў кансэкраваных асобаў перамяніцца ў “жывую памяць аб спосабе існавання Езуса, як уцелаўлёнага Слова перад Айцом і братамі”.

Дапамога ў выкананні гэтага задання знаходзіцца ў Евангеллі, падкрэсліў Францішак. Ён заклікаў прыняць яго ў якасці “формы жыцця” і выражаць у штодзённых жэстах прастаты і адпаведнасці, пераўзыходзячы спакусу перамянення Евангелля ў ідэалогію. “Евангелле захавае “маладым” ваша жыццё і місію, і зробіць іх актуальнымі і прывабнымі”, - сказаў Пантыфік.

Місія кансэкраваных асобаў павінна быць скіравана на перыферыі сучасных людзей – на сустрэчу з найбольш патрабуючымі і беднымі. “Выходзьце з вашага гнязда ў напрамку сучаснага чалавека. Для гэтага дазвольце Езусу сустрэць вас. Сустрэча з Ім падштурхне на сустрэчу з іншымі і прывядзе да найбольш патрабуючых і бедных”, - падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.