2014-11-29 17:45:51

Францішак і Барталамей І маліліся аб еднасці хрысціян


RealAudioMP3 Андрэй і Пётр былі братамі па крыві, але сустрэча з Хрыстом перамяніла іх у братоў у веры і любові, братоў у надзеі Уваскрослага Пана. Гэта супольная надзея не расчаруе, таму што грунтуецца не на бедных чалавечых сілах, але на вернасці Бога. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся да Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І, падчас экуменічнай малітвы ў патрыяхальнай царкве св. Георгія, у Фанары 29 лістапада 2014 г. Пантыфік і праваслаўны лідэр разам памаліліся аб адзінстве Касцёла, удзялілі прысутных благаслаўленні і правялі прыватную сустрэчу, падчас якой Францішак уручыў Барталамею І копію мазаікі з выявай благаслаўляючага Хрыста, арыгінал якой знаходзіцца побач з магілай св. Пятра, у ватыканскай базыліцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.