2014-11-29 17:24:00

Кс. Ламбардзі: Папа нагадаў пра важнасць адарацыі для хрысціян і мусульман


RealAudioMP3 Падчас наведвання мячэці Султанахмет Папа не проста памаліўся, але правёў некалькі хвілін у адарацыі Пана, падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён заўважыў, што наведванне старажытнай мусульманскай святыні насіла не толькі культурны, але таксама і духоўны характар. Падчас размовы з вялікім муфтыем Стамбула Рахмі Яранам, Папа некалькі разоў закрануў пытанне аб важнасці адарацыі Бога, да якой павінны прыбягаць як хрысціяне, так і мусульмане. “Не толькі хваліць і праслаўляць, але таксама і адараваць”, сказаў Францішак. Кс. Ламбардзі назваў наведванне “Блакітнай мячэці” у Стамбуле кульмінацыяй міжрэлігійнай часткі падарожжа папы Францішка ў Турцыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.