2014-11-24 12:00:22

Папа прызначыў новага прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў новым прэфектам Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынала Рабера Сара, які ўзначальваў апошнія гады Папскую раду “Cor Unum”. Яго папярэднік на пасадзе прэфекта, кардынал Антоніа Канісарэс Лавэра, 28 жніўня 2014 г. быў прызначаны папам Францішкам арцыбіскупам Валенсіі ў Іспаніі. Кардынал Сара паходзіць з Гвінеі. З 2001 г. ён працуе ў Рымскай курыі, спачатку ў якасці сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў – да 2010 г., а потым – старшыні Папскай рады “Cor Unum”. Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў займаецца большасцю спраў, звязаных з літургічнай практыкай лацінскага абраду Каталіцкага Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.