2014-11-24 15:18:50

Пантыфік сабраў усіх кіраўнікоў дыкастэрый Рымскай курыі


RealAudioMP3 Трохгадзінная сустрэча Папы з кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай курыі, якая прайшла 24 лістапада 2014 г. у Ватыкане, была сканцэнтравана вакол прапаноў, якія высунула Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, паведаміў што сакратар Рады, біскуп Марчэла Сэмерара, выступіў з кароткай прамовай, у якой прадставіў аргументы гэтага дапаможнага органу па дадзеным пытанні. Прысутныя пацвердзлі, што выказаныя меркаванні будуць узяты імі пад увагу.

Трэба нагадаць, што наступная сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і распрацоўцы праекту рэформы Рымскай курыі пройдзе ў Ватыкане 9-11 снежня 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.