2014-11-20 12:45:32

Францішак прызначыў новага старшыню ватыканскага Бюро фінансавай інфармацыі


RealAudioMP3 Святы Айцец прызначыў 19 лістапада 2014 г. 42-гадовага Рэнэ Брульхарта старшынёй Бюро фінансавай інфармацыі (AIF) Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан. Ён заняў месца 77-гадовага кардынала Атыліа Нікоры, адстаўку якога яшчэ 30 студзеня 2014 г. прыняў Папа. Трэба адзначыць, што Брульхарт з 2012 г. выконваў у той жа структуры функцыю дырэктара. Ён з’яўляецца прызнаным экспертам па пытаннях, звязаных з бацьбой з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Будучы дырэктарам фінансавай разведкі Ліхтэнштэйну, у 2010 г. Брульхарт быў прызначаны намеснікам дырэктара “Групы Эгмант” – сусветнай асацыяцыі фінансавых разведак. Яго праца для Святога Пасаду пачалася ў верасні 2012 г. у якасці кансультанта па пытаннях барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.