2014-11-20 16:31:57

Святы Айцец: экуменізм – адзін з маіх штодзённых клопатаў


RealAudioMP3 Пошук адзінства паміж хрысціянамі застаецца прыярытэтам Каталіцкага Касцёла і адным з штодзённых клопатаў папы Францішка. У гэтым прызнаўся сам Пантыфік у пасланні, якое асабіста ўручыў удзельнікам пленарнага пасяджэння Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству падчас аўдыенцыі ў Ватыкане 20 лістапада 2014 г. Сёлетняя сустрэча членаў дыкастэрыі праходзіць пад знакам святакавання 50-годдзя Дэкрэта пра экуменізм ІІ Ватыканскага Сабору “Unitatis Redintegratio”.

У сваім звароце Святы Айцец адзначыў, што за апошнія паўстагоддзі быў дасягнуты значны прагрэс у справе экуменізму: амаль зніклі варожасць і абыякавасць, існуючыя раней паміж хрысціянскімі канфесіямі, і, наадварот, пашыраецца супрацоўніцтва паміж імі. Тым не менш, падзелы працягваюць існаваць, як і рознагалосіі адносна новых антрапалагічных і этычных пытанняў.

Перад абліччам гэтых праблем, Папа заклікаў працягваць давяраць Богу і ісці шляхам да адзінства, умацоваючы духоўны экуменізм, падтрымліваючы ініцыятывы, якія могуць напоўніць Касцёл “кіслародам сапраўднага экуменічнага духа”, спрыяючы таму, каб “экуменізм крыві” пераўтвараўся ва ўсё большае братэрства паміж хрысціянамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.