2014-11-20 12:30:00

Пантыфік да служачых ФАО: галодныя патрабуюць не міласціны, а годнасці


RealAudioMP3 Галодныя і прагнучыя патрабуюць не міласціны, але вяртання годнасці, адзначыў папа Францішак, звяртачыся да супрацоўнікаў Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО), падчас свайго візіту ў гэту структуру 20 лістапада 2014 г. “Дарагія браты і сёстры”, - з такім душпастырскім зваротам прывітаў Пантыфік чыноўнікаў. Ён падзякаваў ім за намаганні па памяншэнні “хранічнага голаду і развіцці ва ўсім свеце харчовага і сельскагаспадарчага сектараў”. Францішак высока ацаніў дух салідарнасці і разумення, з якім супрацоўнікі ФАО падыходзяць да праблем людзей, пакутуючых ад голаду і прагі, часта сягаючы “далей за паперы”. “У кожным публічным і інстытуцыянальным асяроддзі, асабліва як ваша, існуе вялікая патрэба ў асобах, якія вылучаюцца не толькі прафесійнасцю, але і яскравай чалавечнасцю, спачуваннем і любоўю”, - сказаў Папа. Ён заклікаў служачых арганізацыі, па прыкладзе Езуса, быць салідарнымі з самымі слабымі, не апускаць рукі перад цяжкасцямі, быць гатовымі падтрымліваць адно аднаго і глядзець з надзеяй у будучыню.








All the contents on this site are copyrighted ©.