2014-11-19 12:40:03

Апостальская Сталіца ў ААН: павага да рэлігійнай свабоды – гэта больш, чым талерантнасць


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН прыняў удзел у сімпозіуме па абароне рэлігійных меншасцяў у свеце. Ён прайшоў 13 лістапада 2014 г. у Эканамічным і Сацыяльным Савеце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса нагадаў, што ў многіх частках свету пастаянна парушаюцца правы рэлігійных меншасцяў па прычыне іх рэлігіі. Прамы пераслед этнічных і рэлігійных меншасцяў, у тым ліку хрысціянскіх супольнасцяў, адбываецца ў паўночным Іраку з боку так званай Ісламскай дзяржавы, чые нецярпімасць і жорсткія ўчынкі ў імя рэлігіі красамоўна кажуць аб велізарнай шкодзе, якую скажэнне рэлігіі можа прынесці людзям і ёй самой.

Святы Пасад лічыць, што гэтыя бязлітасныя рэчы не павінны разглядацца толькі як насілле ў дачыненні да этнічных і рэлігійных меншасцяў, але ў першую чаргу, павінны быць асуджаны як грубыя парушэнні асноўных правоў чалавека. І Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна паспрыяць гэтаму. Таксама рэлігійныя і палітычныя лідэры пакліканы спрыяць міжрэлігійнаму і міжкультурнаму дыялогу і асуджаць любое незаконнае выкарыстанне рэлігіі для апраўдання экстрэмізму.

Свет, які сапраўды паважае рэлігійную свабоду, павінен выйсці за рамкі простай талерантнасці, падкрэсліў ватыканскі дыпламат.







All the contents on this site are copyrighted ©.