2014-11-18 15:41:11

Святы Пасад зацікаўлены дапамогай людзям з аўтыстычным сіндромам


RealAudioMP3 У Ватыкане 18 лістапада 2014 г. прайшла прэзентацыя міжнароднай канферэнцыі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя пад назвай: “Асобы з разладамі аўтыстычнага спектру: абудзіць надзею”. Форум адбудзецца 20-22 лістапада 2014 г. у Ватыкане пры ўдзеле вядучых спецыялістаў у сферы даследвання аўтызму, прадстаўнікоў арганізацый і структур, якія працуюць у гэтай тэматыцы. Маладыя людзі і дарослыя, што маюць цяжкія формы такога роду расстройстваў, патрабуюць увагі да сябе з боку сям’і, сацыяльных структур, педагогаў, медыкаў і душпастыраў, лічыць арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня ватыканскай дыкастэрыі. Да выбару тэмы сёлетняга форуму, па словах іерарха, прывялі незлічоныя цяжкасці, у тым ліку: этычныя, маральныя і духоўныя, з якімі сутыкаюцца асобы, што займаюцца пытаннямі людзей з аўтызмам.

У канферэнцыі прымуць удзел 650 асоб з 57 краін. Яе асноўная мэта – знайсці і вызначыць правільныя інструменты для духоўнай апекі над тымі, хто прама ці ўскосна пакутуе ад аўтыстычнага сіндрому, даць станоўчы імпульс асобам, якія жывуць у складанай сітуацыі хваробы, а таксама спецыялістам у галіне аховы здароўя, асацыяцыям і членам сям’яў.

Удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі прыме на аўдыенцыі папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.