Візіт Францішка ў Старсбург самы кароткі за ўсю гісторыю папскіх замежных пілігрымак
Апостальскі візіт
Святога Айца ў еўрапейскія структуры ў Старсбургу будзе самым кароткім за ўсю гісторыю
папскіх замежных пілігрымак – яго працягласць складзе каля 4 гадзін. Візіт не будзе
насіць душпастырскага і літургічнага характару: Францішак не наведае мясцовую каталіцкую
супольнасць і ніводзін са страсбургскіх касцёлаў. Пілігрымка будзе абмежавана выключна
візітамі ў Еўрапейскі парламент і Савет Еўропы. Менавіта таму, у яе рамках не прадугледжана
сустрэча з Франсуа Аландам, Прэзідэнтам Францыі, на тэрыторыі якой знаходзіцца Страсбург.
Дата гэтага падарожжа выбрана не выпадкова. Папа дачакаўся чарговых выбараў у Еўрапарламент,
якія прайшлі летам 2014 г., каб звярнуцца да абноўленага складу заканадаўчага органу
Еўрасаюза напачатку яго працы. Наведванне еўрапарламентарных структур менавіта ў Старсбургу,
а не ў Брусэлі ці Люксембургу, абумоўлены тым, што ў французскім горадзе знаходзіцца
таксама і Савет Еўропы, які Папа атрымаў запрашэнне наведаць раней.
У склад
дэлегацыі, якая будзе суправаджаць Пантыфіка, акрамя высокіх ватыканскіх іерархаў,
увойдуць: кардынал Рэйнхард Маркс, у якасці старшыні Камісіі Біскупскіх Канферэнцый
краін Еўрапейскага Саюза (СОМЕСЕ) і кардынал Пэтэр Эрдо, у якасці Рады Біскупскіх
Канферэнцый Еўропы (CCEE).
Дары папы Францішка для еўрапейскіх структур будуць
звязаны тэмай міру. Прадстаўнікам Еўрапарламента Святы Айцец уручыць мазаіку з гербам
Еўрасаюза і выявай галуба міру, выкананую ў ватыканскай Фабрыцы св. Пятра, а прадстаўнікам
Савета Еўропы – бронзавую скульптуру “Анёла міра”.
Падчас пералёту з Рыма ў
Стасбург, Святога Айца будуць суправаджаць 45 журналістаў, акрэдытаваных пры Зале
Друку Апостальскай Сталіцы.