Інстытут рэлігійных
спраў, больш вядомы як Ватыканскі банк, пацвердзіў вяртанне фінансавых сродкаў, якія
былі заблакаваны ў верасні 2010 г. адным з італьянскіх банкаў у выніку прэвентыўных
дзеянняў, ініцыяваных італьянскімі ўладамі. Рашэнне аб прэвентыўнай секвестрацыі было
адменена ў чэрвені 2011 г., але сродкі заставаліся заблакаванымі з прычыны некаторых
невырашаных пытанняў, звязаных са сферай “пазыковай добрасумленнасці” – працэдурай
фарміравання аб’ектыўнага ўяўлення аб партнёрскай структуры, комплекснай праверкі
яе фінансавага стану і іншых аспектаў.
Вяртанню сродкаў паспрыяла прыняцце
ў 2013 г. Апостальскай Сталіцай эфектыўных мер па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем
тэрарызму, ухваленых камітэтам па барацьбе з фінансавымі злачынствамі “Moneyval”.
Акрамя таго, у вырашэнні справы дапамагло ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Апостальскай
Сталіцай і Італіяй, ЗША, Германіяй і Вялікабрытаніяй, праз заключэнне адпаведных двухбаковых
пагадненняў у сферы барацьбы з фінансавымі злоўжываннямі.