2014-11-17 15:31:11

Папа наведаў Кастэль-Гандольфа і завітаў да хворага кардынала


RealAudioMP3 16 лістапада 2014 г. папа Францішак дзейсніў некалькі прыватных візітаў па-за Ватыканам. Пасля традыцыйнай нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ён накіраваўся ў летнюю рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа. Нагодай для паездкі стала інаўгурацыя двух скульптур, падараваных аргентынскім мастаком Алехандра Мармам, якія былі ўстаноўлены каля верталётнай пляцоўкі на тэрыторыі рэзідэнцыі. Перад благаслаўленнем скульптур Святы Айцец паабедаў у кампаніі іх аўтара, членаў яго сям’і і некаторых касцёльных іерархаў.

Вяртаючыся ў Ватыкан, Пантыфік спыніўся ў рымскай клініцы Пія ХІ, каб адведаць шпіталізаванага ў ёй 91-гадовага аргентынскага кардынала Хорхе Мехія.

У Ватыкане Святы Айцец наведаў сядзібу Папскай акадэміі навук, дзе праходзіла пасяджэнне Міжнароднага сімпозіўма моладзі задзейнічанай ў барацьбу з гандлем людзьмі. Францішак вырашыў прывітаць удзельнікаў мерапрыемства асабіста, пасля чаго вярнуўся ў Дом св. Марты.








All the contents on this site are copyrighted ©.