2014-11-17 15:02:38

Былы эканом рымскай базылікі асуджаны за фінансавыя злоўжыванні


RealAudioMP3 Ватыканскі трыбунал прызнаў вінаватым у першай інстанцыі ў махлярстве з абцяжарваючымі абставінамі з мэтай уласнага ўзбагачэння былога эканома рымскай базылікі Санта Марыя Маджорэ кс. прэлата Браніслава Мараўца. Польскі святар быў асуджаны на 3 гады і 2 месяцы пазбаўлення свабоды. На дадзены момант адказчык абскардзіў рашэнне трыбуналу, таму яно не можа быць прыведзена да выканання, распавёў журналістам кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы 17 лістапада 2014 г.

Фінансавыя злоўжыванні ў кіравані базылікай Санта Марыя Маджорэ былі выяўлены ў выніку праверкі Прэфектурай эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы ў рамках яе кантрольнай дзейнасці. Аб іх быў паінфармаваны арцыпрэзбітэр базылікі кардынал Сантас Абрыль-і-Кастэльё. Пасля кансультацый з ім адбылася больш дакладная інспекцыя, якая дала падставы да вынясення абвінавачвання. Судовае разбіральніцтва пачалося 5 ліпеня 2014 г.

Рашучасць, з якой падышлі да гэтай справы кампетэнтныя ўлады Ватыкана, ясна указвае на іх адданасць патрабаваннямі справядлівасці і адміністратыўнай празрыстасці, падкрэсліў кс. Фэдэрыка Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.