2014-11-16 13:50:32

Папа перад “Анёл Панскі”: не будзем захоўваць Божых ласкаў у сейфе (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Езус не жадае, каб мы захоўвалі Яго ласкі ў “сейфе”, але хоча, каб мы іх выкарыстоўвалі на карысць іншым”, - сказаў папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 16 лістапада 2014 г. Святы Айцец заклікаў прысутных вернікаў, каб асаблівым чынам прачылі 15 раздзел з Евангелля паводле Мацвея, у якім змяшчаецца прыпавесць аб атрыманых талантах. “Евангелле сённяшняй нядзелі расказвае прыпавесць пра таланты, што апісвае св. Мацвей. (25,14.30). Яно расказвае пра чалавека, які перад ад’ездам у падарожжа склікае сваіх слугаў і давярае ім сваю маёмасць, раздае таланты, старадаўнія манеты вялікай каштоўнасці. Гэты гаспадар даў першаму слузе пяць талантаў, другому два і трэцяму адзін. Падчас адсутнасці гаспадара гэтыя трое слугаў павінны зрабіць плённай давераную спадчыну. Першы і другі слуга павялічылі ўдвая свой капітал; трэці ж са страху, каб не страціць усё, схаваў атрыманы талант кінуўшы яго ў яму. Пасля вяртання гаспадара першыя двое слуг атрымалі пахвалу і ўзнагароду, затое трэцяга, які толькі звярнуў тую ж самую атрыманую манету, яго гаспадар злаяў і пакараў.

Значэнне гэтай прыпавесці зразумелае. Чалавек у гэтай прыпавесці прадстаўляе Езуса, слугі з’яўляюцца вучнямі і таланты з’яўляюцца маёнткам, які Пан даручае нам. Якім з’яўляецца яго маёнтак: гэта Яго Слова, Эўхарыстыя, вера ў Нябеснага Айца, Яго прабачэнне ... можна сказаць Ягоныя найбольшыя каштоўнасці. Гэта спадчына, якую Ён пакідае нам. Не проста пакідае, не толькі, каб мы яе захоўвалі, але і каб пашыралі. Калі ва агульным ўжытку тэрмін “талант” паказвае на вялікія індывідуальныя якасці - напрыклад, у музыцы, спорце і г.д. - у прыпавесці таланты прадстаўляюць даброты Бога, якія Ён нам даручае, каб мы іх узрошчвалі з плёнам. Яма вырытая ў зямлі “нягодным і лянівым слугою” ( Мц 25,26), сведчыць пра страх рызыкі, які блакуе творчы патэнцыял і плён любові. Бо страх і рызыка любові нас блакуюць. Езус не жадае, каб мы захоўвалі яго ласкі ў “сейфе”! Гэтага не жадае ад нас Езус, але хоча, каб мы іх выкарыстоўвалі на карысць іншым. Усе даброты, якія мы атрымалі, ёсць на тое, каб даваць іх іншым. Такім чынам, яны павялічваюцца. Гэта так, як быццам бы Ён гаворыць нам: “вось мая ласка, мая пяшчота, маё прабачэнне: бярыце іх і шырока выкарыстоўвайце”. А мы, што мы з гэтым зрабілі? Каго мы “заразілі” нашай верай? Колькі людзей мы падтрымалі сваёй надзеяй? Колькі любові мы падзялілі з нашым бліжнім? Любое асяроддзе, нават самае далёкае і непрактычнае, можа станавіцца месцам, у якім можам зрабіць таланты плённымі. Не існуе сітуацый ці месцаў, у якіх выключаецца хрысціянская прысутнасць і сведчанне. Сведчанне, якога жадае ад нас Езус, не зачыненае, але адкрытае, яно залежыць ад нас.

Гэтая прыпавесць заклікае нас не хаваць нашу веру і нашу прыналежнасць да Хрыста і не хаваць слова Евангелля, але распаўсюджваць яго ў нашым жыцці, у адносінах, у канкрэтных сітуацыях, карыстаць як сілу, якая падрывае, ачышчае, абнаўляе. Акрамя таго прабачэнне, якое Пан нам ахвяроўвае, асабліва ў сакрамэнце Прымірэння, не трымайма яго зачыненым у сабе саміх, але дазволім, каб вырошчвала сваю сілу, і разбурыла б тыя муры, якія наш эгаізм стварыў; няхай спрыяе першым крокам ў нашых затрыманых адносінах,дасць аднавіць дыялог там, дзе разарваны сувязі ... Неабходна, каб гэтыя таланты, дары, якімі абдарыў нас Пан служылі іншым, пабольшваліся, давалі плён, дзякуючы нашаму сведчанню.

Я ўпэўнены, што было б добра, каб сёння кожны з вас узяў у рукі Евангелле паводле Мацвея і прачытаў 25 раздзел, 14-25 вершы, і задумаўся на хвілінку: што я раблю, каб мае таланты, мае багацці, тоt ўсё чым мяне абдарыў Бог, духоўныя даброты, Божае Слова узрасталі ў іншых, ці магчыма я трымаю іх у сейфе?

Пан дае для ўсіх адны і тыя ж рэчы і ў той жа самы спосаб: Ён нас ведае асабіста і даручае нам тое, што з’яўляецца правільным для нас; але ва ўсім дае аднолькавы вялікі давер. Бог давярае нам, Бог пакладае надзею ў нас. Гэта тычыцца кожнага з нас. Не расчароўвайма Яго! Панна Марыя ўвасабляе гэта ў самы прыгожы і поўны спосаб. Яна атрымала і прыняла найбольш высокі дар – Езуса ў асобе, і ў сваю чаргу, ахвяравала Яго чалавецтву шчодрым сэрцам. Папросім у Яе, каб дапамагала нам быць “добрымі і вернымі слугамі”, каб здольвалі ўдзельнічаць у “радасці нашага Пана”, - сказаў папа Францішак.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Пантыфік нагадаў, што 16 лістапада адзначаецца “Сусветны дзень ахвяраў дарожных аварый”. Папа заклікаў усіх прысутных памаліцца за тых, хто страціў у іх жыццё а ўсіх вадзіцеляў быць асцярожнымі падчас падарожжа, захоўваючы ў павазе ўсе дарожныя правілы.








All the contents on this site are copyrighted ©.