2014-11-16 14:15:01

Пантыфік заклікаў жыхароў Рыма да згоднага сужыцця з мігрантамі


RealAudioMP3 Пасля малітвы “Анёл Панскі” 16 лістапада 2014 г. Святы Айцец нагадаў нядаўнія канфлікты ў Вечным горадзе паміж рымлянамі і эмігрантамі. “Такія падзеі адбываюцца ў розных еўрапейскіх гарадах, асабліва ў перыферыйных мікрараёнах, у якіх існуе шмат недахопаў”, - сказаў Папа. Ён заклікаў усе адказныя за гэта ўстановы для эмігрантаў, каб вырашылі гэту справу як мага хутчэй. “Гэта з’яўляецца вельмі сур’ёзнай сацыяльнай праблемай і калі не будуць прынятыя адпаведныя крокі, гэта пагражае пагаршэннем”, - сказаў Папа.

“Няхай хрысціянская супольнасць у канкрэтны спосаб паўплывае на тое, каб больш не даходзіла да сутыкненняў, але да сдыялогу. Грамадзяне і імігранты, разам з прадстаўнікамі устаноў могуць сустрэцца разам, нават у нейкай парафіяльнай зале, і сумесна абмеркаваць сітуацыю, якая склалася. Важна не ўпасці ў спакусу канфлікту, выключаючы ўсялякія формы гвалту. Весці дыялог – магчыма. Трэба слухаць адзін аднаго, сумесна планаваць і пераадольваць падазрэнні і апярэджанні ды будаваць сужыццё больш бяспечнае, мірнае і ўсёабдымнае”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.