2014-11-16 14:06:16

Ватыканскі іерарх пра дапамогу Апостальскай Сталіцы бедным Вечнага горада


RealAudioMP3 Апостальская элемазінарыя прызначыла ў кастрычніку гэтага года больш за 250 тыс. еўра на дапамогу бедным у Рыме. З гэтай сумы 200 тыс. еўра былі прызначаны для дапамогі сем’ям, якія не маюць грошай заплаціць тэрмінаваныя рахункі, а іншыя 50 тыс.еўра атрымалі мігранты для пакрыцця пошлін на легалізацыю свайго знаходжання ў Італіі. “Грошы, якія Папа выдзяляе трэба заўсёды выдаткоўваць разумна і па евангельску”, - сказаў папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі. Паводле іерарха, пра дапамогу бедным Рыма шмат гаворыцца, але недастаткова робіцца. Апостальская Сталіца і Касцёл хочуць даць узор канкрэтнага дзеяння. Прыкладам гэтага, сказаў арцыбіскуп Краеўскі, будуць душавыя кабінкі для бяздомных, якія будуць устаноўлены побач базылікі св. Пятра, пад знакамітай каланадай Берніні, недалёка ад Бронзавай брамы – уваходу ў Апостальскі палац Ватыкана.

Папскі элемазінарый прызнаўся, што ўжо раней размаўляў на гэту тэму з мэрам Рыма, які па прафесіі урач павінен лепш разумець, што і бяздомныя маюць гігіенічныя і фізіялагічныя патрэбы. Аднак зараз у Вечным горадзе зачынены ўсе гарадскія туалеты, сказаў арцыбіскуп. Іерарх нагадаў таксама аб марнатраўстве і бюракратычных бар’ерх, якія існуюць у Італіі. “У Рыме, напрыклад, няма ніякага недахопу ежы. Трохі добрай волі і можна зрабіць шмат чаго, але калі трэба 15 штампаў і дазволаў на паперы, то у рэшце нічога не робіцца”, - сказаў арцыбіскуп Краеўскі.








All the contents on this site are copyrighted ©.