Сёлетнія лаўрэаты
прэміі “Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” атрымаюць свае
ўзнагароды з рук папы Францішка. Цырымонія адбудзецца 22 лістапада 2014 г. у Клементыйскай
зале Ватыканскіх музеяў. Пераможцаў прэміі двое: гэта францужанка Ан-Мары Пелецье,
спецыялістка па герменеўтыцы і біблійнай экзэгетыцы, даследчыца становішча жанчын
у хрысціянстве і Касцёле і польскі бібліст кс. Вальдэмар Храстоўскі, які займаецца
каталіцка-юдэйскім дыялогам. Ім папа Францішак уручыць дыпломы і грашовую ўзнагароду
ў 50 тыс. еўра.
“Ватыканскі фонд імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI”
заснаваў у лістападзе 2010 г. сам Пантыфік на пенсіі і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй
літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць фонд і дабрачынцы. “Прэмія Ратцынгера”
уручаецца штогадова. Яна пакліканна спрыяць тэалагічным даследванням і папулярызацыі
гэтай навукі сярод людзей.