2014-11-15 11:32:35

Кс. Ламбардзі атрымаў тытул ганаровага доктара Папскага салезіянскага ўніверсітэта


RealAudioMP3 14 лістапада 2014 г. кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, атрымаў тытул ганаровага доктара (Honoris causa) ў галіне сацыяльнай камунікацыі ад Папскага Салезіянскага ўніверсітэта. Такім чынам, кіраўніцтва навучальнай установы адзначыла “кампетэнтнае і цярплівае” служэнне кс. Ламбардзі, звязанае з пашырэннем слова Папы і інфармацыі аб яго дзейнасці, часта у “па-сапраўднаму складаных сітуацыях”. Падчас цырымоніі ўручэння дыплома падкрэслівалася, што кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду дапамагаў “зразумець і інтэрпрытаваць рэчаіснасць” не паводле агульнапрынятых схемаў, але згодна з праўдай.

У рамках урачыстага мерапрыемства кс. Ламбардзі звярнуўся да выкладчыкаў і студэнтаў ўніверсітэта з адкрытай лекцыяй у якой распавёў пра 25 гадоў свайго служэння Апостальскай Сталіцы. Ён адзначыў важнасць вяшчання Ватыканскага радыё на розных мовах свету і расказаў пра працу ў складаныя перыяды звязаныя, напрыклад, з вырашэннем праблемы сексуальных злоўжыванняў у Касцёле і выкраданнем асабістых дакументаў Бэнэдыкта XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.