13-14 лістапада 2014
г., па ініцыятыве Пастаяннай назіральнай місіі Апостальскай Сталіцы пры ЮНЕСКА, у
штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Парыжы, праходзіць дыскусія на тэму “Паўнамоцтвы
кіраўнікоў навучальных установаў: улада або служэнне”. Удзельнікі сустрэчы – сярод
якіх гісторыкі, палітолагі, філосафы, антраполагі – жадаюць паказаць, што для чалавека
ўлада часта азначае панаванне, сілу, поспех; у той час, як на самой справе, з’яўляецца
служэннем, выразам любові, магчымасцю для пошуку сапраўднага дабра чалавека. У абмеркаваннях
прымаюць удзел прадстаўнікі розных дзяржаў пры ЮНЕСКА. Тэма будзе прадстаўлена з розных
перспектыў. Акрамя таго, яна будзе абмяркоўвацца падчас адмысловага круглага стала,
з мэтай знаёмства з пунктамі гледжання, існуючымі ў розных культурах.