2014-11-12 14:56:59

Францішак нагадаў пра студэнтаў, зніклых у Мексіцы


RealAudioMP3 Святы Айцец нагадаў 12 лістапада 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі пра драму 43 мексіканскіх студэнтаў, зніклых у верасні, і, на думку органаў юстыцыі, спаленых жыўцом членамі мясцовага наркакартэля. Папа Францішак выказаў сваю блізкасць з сем’ямі маладых людзей. Гэта падзея, на яго думку, дэманструе драматычную рэальнасць любога роду злачынства, звязанага з незаконным абаротам наркотыкаў. Францішак звярнуўся таксама да прадстаўнікоў узброеных сіл Чылі, прысутных на плошчы св. Пятра ў 30-ю гадавіну падпісання мірнай дамовы паміж Аргентынай і Чылі, і падкрэсліў важнасць дыялогу. “Толькі тады, калі ёсць воля да дыялогу, можна вырашаць розныя праблемы. Я таксама ўдзячны св. Яну Паўлу II і кардыналу Саморэ, якія так шмат зрабілі для дасягнення гэтага міру паміж намі. Давайце верыць, што ўсе народы, якія знаходзяцца ў стане канфлікту, ці з прычыны мяжы, ці культурных пытанняў возьмуць на сябе заданне ліквідаваць іх за сталом дыялогу, а не выкарыстоўваючы жорсткасць вайны”, - сказаў папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.